Бізнесвумэн - гэта нескладана...Гэта надзвычай складана!

23 Май 2016

Комментарии

Off
 23 мая, 2016
 Off
Категория Cтатьи

Адзінае і апошняе даследаванне на тэму жанчын у бізнэсе было праведзена ў 1999-2000 гадах паводле заказу Агенцтва по міжнароднаму развіццю ЗША. Тады ўдалося выявіць рэчы надзвычай цікавыя, аднак ці варта гаварыць пра іх падрабязна сення, калі вельмі многае змянілася?..Хіба ўгадаць, як тры чацвертыя апытаных прадпрымальніц не залічылі сябе на той момант у лік паспяховых, але заўважылі, што тым не менш, гэта не перашкодзіць ім заставацца ў бізнэсе. Есць мяркаванне, быццам, паводле самых аптымістычных падлікаў, падобная прапорцыя захоўваецца і сення. Як сказала некалі адна дзелавая лэдзі: «Бізнэс — гэта вэстэрн, дзе страляюць, забіваюць, дзе небяспечна, але так азартна, так зацягвае, што пакінуць немагчыма».

Жанчыны застаюцца ў бізнэсе не гледзячы ні на вялікую небяспеку, ні на надзвычайную рызыку. Напэўна, гэта інтэрв’ю будзе карысным у першую чаргу для тых жанчын, якія хацелі б увязацца ў «вэстэрн». Галіна Дрэбезава добра ведае пра небяспечныя і рызыкоўныя віражы, паколькі адштурхоўваецца не толькі ад уласнага вопыту: яна — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі жанчын-юрыстаў і старшыня Савета беларускага грамадскага аб’яднання спецыялістаў па антыкрызіснаму кіраванню.

— Калі мы гаворым пра жаночае прадпрымальніцтва, то перш-наперш павінны мець на ўвазе невялікую колькасць жанчын, гатовых рызыкаваць. І іх можна зразумець. Яны маюць дзяцей, а значыць рызыкуюць не толькі сваім заўтрашнім днем. Жанчыны не ўпэўненыя ні ў сабе, ні ў сваей справе… Мне здаецца, калі б дзяржава падтрымлівала развіцце прадпрымальніцтва, стварала належныя ўмовы, то жанчыны занялі б незалежнае месца ў гэтай сферы дзейнасці…

— У сацыялагічным даследванні трохгадовай даўнасці абсалютная большасць апытанных жанчын бізнэсу сказала, што іх стартавым капіталам сталі сямейныя зберажэнні. Некаторыя аддалі перавагу пазыкам у калег і знаемых, але не крэдытам у банку, паколькі далека не ва усіх было што пакінуць у заклад. Мне хацелася б пачуць ваша меркаванне наконт праблемы стартавага капіталу сення.

— У мінулым годзе я была на сустрэчы з жанчынамі-прадпрымальніцамі ва Украіне. Прадстаўнік Сусветнага банка гаварыў там: мы вельмі актыўна падтрымліваем жаночы бізнэс. Таму што жанчына часцей скарачаецца, яе правы парушаюцца і г.д. Малы бізнэс для жанчын вітаецца ва ўсім свеце. Там крэдыт на набыцце нерухомасці для развіцця сваей справы можна атрымаць на працягу аднаго дня пад 6-8 працэнтаў гадавых. У нас гэта, на жаль, немагчыма…Магчыма атрымаць крэдыт пад 15-18 працэнтаў у валюце і пад 38 працэнтаў у рублях…Гэта несувымерна і непрымальна.

Я скажу так: вы можаце стаць сення прадпрымальніцай, калі ў вас есць грошы, але вы вельмі моцна рызыкуеце страціць усе…Мяркуючы па сваіх калегах, я бачу, што на плаву зараз трымаюцца галоўным чынам тыя. чый бізнэс пачаўся яшчэ на пачатку 90-х.

Калі дазволіце, я прывяду такі прыклад. Калі вы працуеце з замежнымі партнерамі, то абавязкова маеце справу з мытняй. Я паўтараю на ўсіх узроўнях, што менавіта там адбываецца тое, што наносіць найвялікшую шкоду нашай краіне. Як юрыст я сцвярджаю: канфіскацыя, пра якую мы так часта чытаем у газетах, абсалютна незаконная. Есць міжнародная канвенцыя па адміністрацыйных правапарушэннях на мытні, у якой прапісана аб недапушчальнасці падману мытні з мэтай атрымання пэўных выгод, ільгот, ухілення ад выплаты падаткаў. Але я магу падняць безліч спраў аб канфіскацыі тавару, асабліва транзітнага, калі гэта не было звязана з выплатай мытных падаткаў ці спагнаннямі. Урон, які ў такіх выпадках наносіцца краіне, несувымерны з тым, што яна спрабуе атрымаць.

Звярніце ўвагу, як скарачаецца з году ў год колькасць міжнародных перавозак — і аўтамабільных, і чыгуначных. Негледзячы на тое, што самы кароткі шлях для перавозак — праз Беларусь.

Ці возьмем сітуацыю, калі больш за тысячу транспартных прадпрыемстваў трапілі ў «жорны» праверак. У 1998-2000 гадах мытня дала «дабро» на ўвоз аўтамашын без выплаты мытных плацяжоў. У 2002-м за гэта на прадпрыемствы былі накладзены вялікія спагнанні. Рэальна наўрад ці яны будуць выплачаныя, хутчэй за ўсе, пачнуцца скарачэнні, нявыплаты заробку…

— Што яшчэ вы аднеслі б да сур’езнай рызыкі ў малым бізнэсе?

— «Непад’емную» арэндную плату, мінімум 2,5-6 еўра за квадратны метр — гэта занадта для краіны, дзе бізнэс, па сутнасці, толькі пачаў развівацца. І ў той жа час вы не можаце пачаць свой бізнэс дома. А офіс — гэта вельмі вялікія расходы, асабліва калі ты толькі пачынаешь і калі табе ен па сутнасці не патрэбны. Як юрыст я цудоўна магу абыходзіцца без арандуемага памяшкання. На жаль, тут няма ніякіх ільгот, ніякай палегкі, хаця б на той час, пакуль ты станеш на ногі.

— На вашу думку, закрыцце кіескаў — яшчэ адзін удар па жанчынах-прадпрымальніцах, або сапраўды, як сцвярджаецца, упрыгажэнне горада?

— Гэта надзвычай моцны удар па жанчынах, па іх сем’ях і дзецях. Гэта нават больш сур’езна, чым падаецца на першы погляд. Я бачу толькі адну магчымасць выцягнуць людзей з п’янства, — даць ім занятак. А для гэтага трэбы рабіць тое, што зрабіў свет — развіваць малы бізнэс.

Я вельмі часта бываю за мяжой, і магу вас сказаць, што ў цэнтры Варшавы, на Маршалкоўскай, стаяць не проста кіескі — прымітыуныя латкі. Гэтак і ў Нью-Йорку, Вашынгтоне. У Вене на цэнтральных вуліцах вы пабачыце безліч латкоў, з якіх гандлююць туркі… У Італіі на кожным кроку гандлююць цукровай ватай. Апарат, які яе вырабляе, недарагі, але дазваляе чалавеку пракарміцца… Няўжо вы думаеце, што там няма нікому справы да санітарных нормаў ці прыгажосці горада? спроба зрабіць нас больш шчаслівымі з дапамогай кіескаў адзінага узору ці суперсучасных міні-магазінаў здаецца мне сама меней неабдуманай.

— Мне здаецца, вы пагодзіцеся са мной, калі я скажу, што дзяржава, якая плануе забяспечыць пенсіямі старшае пакаленне, павінна больш думаць пра забеспячэнне работай новага пакалення…

— Цалкам згодная. Я часта чую ад жанчын. якія дасягнулі пэўных вяршынь, нешта накшталт: «Ну, я ж дабілася сама, і іншыя даб’юцца». Але яны памыляюцца. Два гады таму, падчас сустрэчы ў навукова-прамысловай асацыяцыі, некаторыя беларускія жанчыны гаварылі ў сваіх выступленнях: «Я дасягнула…». Але ніводная не сказала, што стварыла вось столькі працоўных месцаў для іншых жанчын. Між тым, адна дама з Украіны, кіраўнік будаўнічай фірмы, адзначыла, што пад яе кіраўніцтвам працуе больш за тысячу чалавек, і штогод за свае грошы фірма навучае асновам бізнэсу каля ста жанчын. Характэрна, што ўсе яны потым знаходзяць работу, а 30 працэнтаў нават пачынаюць сваю справу. Вельмі важна, каб жанчыны аб’ядноўваліся, дапамагалі адна адной ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з мужчынамі. Я прызнаю, што падобных прыкладаў на Беларусі няма — для іх, дарэчы, таксама трэба стварыць умовы. Перагледзець падатковую палітыку і іншае… Наогул, адзіная арганізацыя, якая ў мізэрных аб’емах выпускае нейкія адукацыйныя буклеты, ладзіць семінары, тлумачыць, як стварыць свае прадпрыемства — гэта Міжнародная фінансавая карпарацыя.

— Як вы расцэньваеце тое, што сення мы не можам дакладна сказаць, хто есць беларускія прадпрымальніцы, чаму гэта сфера не вывучаецца і не даследуецца?

— Тры гады таму наша асацыяцыя сумесна з міжнародным фондам Каўнтэрпарт праводзіла даследаванне па праблеме хатняга насілля. Тады было выяўлена, што 70 працэнтаў жанчын пастаянна сутыкаюцца з парушэннем сваіх правоў, і перш-наперш у сферы працаўладкавання. Прыблізна столькі ж апытанных былі гатовы аб’яднацца дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў у арганізацыі, партыі і г.д.

Мне здаецца, падобныя праблемы павінны брацца пад увагу і старанна вывучацца такімі арганізацыямі, як Беларускі саюз жанчын, скажам. Наша асацыяцыя спрабуе пакрысе падтрымліваць жанчын, нават бясплатна, але ж не масава. У бліжэйшы час паспрабуем правесці тэматычныя мерапрыемствы ў сельсаветах Брэсцкага раена. Паглядзім, ці дапаможа гэта жанчынам абараніць сябе…

Святлана Барысенка, 2003 г.

Comments are closed.